Спецыфікацыя экзаменацыйнай (тэставай) работы да ЦЭ і ЦТ па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», 2023 год

1.Прызначэнне экзаменацыйнай (тэставай) работы - аб'ектыўнае ацэньванне ўзроўню падрыхтоўкі выспускнкоў устаноў агульная сярэдняй адукацыі і асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю і жадаюць працягнуць навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

2.Змест экзаменацыйнай (тэставай) работы адпавядае вучэбным праграмам агульная сярдняй адукацыі з белурускай і рускай мовамі навучання па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" для V-IX класаў, X-XI класаў (базавы ўзровень), зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і Праграме ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2023 год, зацвержанай загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2022 № 644.

3.Якасць экзаменацыйнай (тэставай) работы забяспечваецца экспертызай экзаменацыйных матэрыялаў на прадмет змястоўнай валіднасці, навуковай верагоднасці, сістэмнасці, значнасці, рэпрэзентацыйнасці элементаў зместу, комплекснасці, збалансаванасці і адпаведнасці зместу заданняў заяўленаму ўзроўню складанасці.

4.Эквівалентнасць варыянтаў экзаменацыйнай (тэставай) работы забяспечваецца іх фарміраваннем у адпаведнасці з адзінымі метадычнымі патрабаваннямі і спецыфікацыяй; адборам заданняў, якія маюць аднолькавы ўзровень складанасці і адпавядаюць адным і тым жа элементам зместу курса беларускай мовы.

5.Тыпы заданняў
Частка А ўключае заданні закрытага тыпу, выкананне якіх прадугледжвае выбар аднаго і больш правільных адказаў з пяці прапанаваных. Частка В уключае заданні адкрытага тыпу, пры выкананні якіх неабходна сфармуляваць адказ і аформіць яго ў выглядзе слова (спалучэння слоў, словазлучэння), спалучэння літар і лічбаў.


6.Колькасць заданняў у адным варыянце тэста - 40.
Частка А - 18 заданняў.
Частка В - 22 заданняў.

7.Структура тэста:
№ - Раздзелы праграмнага матэрыялу - Колькасць заданняў - Працэнт ад агульнай колькасці
  1. Маўленне. Тэкст. Стылістыка - 3 - 7,5
  2. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія - 8 - 20
  3. Лексіка. Фразеалогія - 2 - 5
  4. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія - 2 - 5
  5. Марфалогія і арфаграфія - 12- 30
  6. Сінтаксіс і пунктуацыя - 13 - 32,5
8.Узроўні складанасці:
Заданні у экзаменацыйнай (тэставай) рабоце размяркоўваюцца па ўзроўнях складанасці наступным чынам:
І узровень - 2 заданні (5%);
ІІ узровень - 16 заданні (40%);
ІІІ узровень - 16 заданняў (40%);
ІV узровень - 6 заданняў (15%).

9.Праграмны матэрыял для распрацоўкі экзаменацыйных (тэставых) заданняў:

Раздел 1.Маўленне. Тэкст. Стылістыка
Паняцці «мова» і «маўленне». Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць, тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту. Загаловак. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
Тыпы маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне), іх кампазіцыйныя схемы.
Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы), стылеўтваральныя моўныя сродкі.
Стылістычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Раздел 2. Фанетыка i арфаэпія. Арфаграфія.
Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Арфаэпічныя нормы: нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).
Суадноснасць гукаў і літар. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.
Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў. Акцэнталагічныя нормы беларускай мовы.
Арфаграфія. Арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай мовы.
Правапіс галосных о, э, а; е, ё, я.
Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.
Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя; глухія, звонкія, санорныя; свісцячыя і шыпячыя. Іх вымаўленне і правапіс.
Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.
Зычныя [д]–[дз'], [т]–[ц'], іх вымаўленне і правапіс.
Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя, іх правапіс.
Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.
Правапіс у–ў.
Правапіс мяккага знака і апострафа.
Правапіс вялікай і малой літар.
Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна.

Раздел 3. Лексіка. Фразеалогія.
Слова, яго лексічнае значэнне.
Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова.
Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.
Сінонімы, антонімы, іх роля ў маўленні.
Паронімы.
Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.
Лексічныя і фразеалагічныя нормы беларускай мовы.

Раздел 4. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне i арфаграфія.
Марфемы як структурна значымыя часткі слова.
Аснова слова. Канчатак, нулявы канчатак.
Корань. Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова.
Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.
Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны.
Правапіс і, ы, й пасля прыставак.
Словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы.
Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны, бяссуфіксны, постфіксальны; складанне слоў і асноў.
Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Словаўтваральныя і арфаграфічныя нормы беларускай мовы.

Раздел 5. Марфалогія i арфаграфія.
Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў.
Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.
Назоўнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.
Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.
Назоўнікі канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.
Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.
Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.
Спосабы ўтварэння назоўнікаў.
Правапіс назоўнікаў з суфіксамі -ак-, -ык-, -ік-, -ачк-, -ечк-; мяккі знак перад суфіксамі -к-, -чык- і ў суфіксах -аньк-, -еньк-.
Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.
Правапіс не (ня-), ні з назоўнікамі.
Прыметнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Утварэнне, ужыванне і правапіс прыналежных прыметнікаў. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс.
Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня-) з прыметнікамі.
Лічэбнік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне, ужыванне і правапіс колькасных і парадкавых лічэбнікаў.
Спалучальнасць зборных лічэбнікаў у беларускай мове.
Займеннік як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Скланенне і правапіс займеннікаў.
Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.
Дзеяслоў як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе сінтаксічная роля.
Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.
Лады дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.
Часы дзеяслова, утварэнне і ўжыванне часавых формаў дзеяслова.
Змяненне дзеясловаў I і II спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы.
Спосабы ўтварэння дзеясловаў.
Правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-), -ыва- (-іва-), -ва-, -оўва- (-ёўва-).
Правапіс не (ня-), ні з дзеясловамі.
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.
Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне.
Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу -н-, -ен-, -ан-, -т-.
Правапіс не (ня-) з дзеепрыметнікамі.
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс.
Ужыванне дзеепрыслоўяў.
Правапіс не (ня-) з дзеепрыслоўямі.
Прыслоўе як самастойная часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Ступені параўнання якасных прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.
Утварэнне прыслоўяў.
Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
Правапіс не (ня-), ні з прыслоўямі.
Прыназоўнік як службовая часціна мовы.
Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.
Ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
Злучнік як службовая часціна мовы.
Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
Часціца як службовая часціна мовы.
Правапіс часціц. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.
Выклічнік як асобая часціна мовы.Правапіс выклічнікаў.
Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі.
Марфалагічныя і арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Раздел 6. Сінтаксіс i пунктуацыя.
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка.Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.
Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай).
Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка.
Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
Просты сказ. Парадак слоў у сказе. Развітыя і неразвітыя сказы.
Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, спосабы іх выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.
Аднасастаўныя сказы, іх будова.
Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.
Сказы з аднароднымі членамі. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (з абагульняльнымі словамі і без іх).
Сказы са звароткамі. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.
Сказы з пабочнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі.
Сказы з устаўнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.
Сказы з адасобленымі членамі.
Сказы з адасобленымі азначэннямі (дапасаванымі, недапасаванымі) і прыдаткамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.
Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі.
Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.
Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.
Сказы з параўнальнымі зваротамі. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.
Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах.
Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнай, дапаўняльнай часткамі, акалічнаснай часткай месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступальнай, параўнальнай, спосабу дзеяння, меры і ступені. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Простая і ўскосная мова як спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Правілы замены простай мовы на ўскосную.
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
10.Аб'екты кантролю
З дапамогай экзаменцыйных матэрыялаў правяраюцца сфарміраванасць ведаў аб сістэме беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, валоданне нормамі мовы і маўлення. У адпаведнасці з гэтым падыспытны павінен ведаць:
  • прыметы тэксту, спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак тэксту, функцыянальныя стылі маўлення, тыпы маўлення і іх кампазіцыйныя схемы;
  • нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, лексічныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя);
  • фанетычную сістэму і фанетычныя законы беларускай мовы; асаблівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў;
  • адназначныя і мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы; прыметы фразеалагізмаў, іх значэнне і сінтаксічную ролю;
  • марфемную будову слова, словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; віды асноў; асноўныя спосабы ўтварэння слоў;
  • паняцці марфалогіі, класіфікацыю часцін мовы; марфалагічныя прыметы розных часцін мовы;
  • сінтаксічныя адзінкі, іх тыпы.
Падыспытны павінен умець:
– рабіць сэнсавы і кампазіцыйны аналіз тэксту: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку, даваць загаловак; вызначаць спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце; вызначаць прыналежнасць тэкстаў да пэўнага тыпу і стылю маўлення;
– адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць;
– вызначаць лексічнае значэнне слоў; размяжоўваць значэнні мнагазначных слоў, размяжоўваць значэнні амонімаў; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы; адрозніваць лексічнае значэнне паронімаў; выяўляць фразеалагізмы ў сказах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную ролю, правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў пэўным кантэксце;
– вызначаць марфемную будову і спосаб утварэння слоў; правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфемнай будовай слова;
– распазнаваць часціны мовы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсава-граматычных прымет і сінтаксічнай ролі;
адрозніваць арфаграфічныя нормы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу;
– знаходзіць і выпраўляць арфаграфічныя памылкі;
– вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, сінтаксічную функцыю слоў (словазлучэнняў) у сказе;
– выяўляць у сказах сінтаксічныя канструкцыі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку; знаходзіць і выпраўляць пунктуацыйныя памылкі;
– успрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, ствараць тэксты рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці, афармляць у адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

11.Час выканання экзаменацыйнай (тэставай) работы - 120 мінут.

12.Рэзультаты выканання экзаменацыйнай (тэставай) работы ацэньваюцца згодна з Методыкай падліку рэзультатаў цэнтралізаваннага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання, якая зацвяржаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Источник: rikc.by
декабрь, 2021
РУБРИКА ДЛЯ АБИТУРИЕНТОВ